Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія

Закладзены з самага пачатку існавання ВКЛ вялікі ухіл у бок федэралісцкіх пачаткаў не мог не выклікаць у велікакняжацкай улады ўзнікненне супрацьлеглай тэндэнцыі ў палітыцы – да цэнтралізацыі. Барацьба цэнтралісцкіх і федэралісцкіх пачаткаў пранізвае ўсё ўнутрапалітычнае жыццё ВКЛ у ХІV–ХVІ стст. Вынікам гэтай барацьбы былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржавы. Першы крызіс узнік пасля смерці Гедыміна (1341), калі вялікім князем стаў яго любімы сын Еўнут. Найбольш моцныя з яго братоў, Альгерд і Кейстут, зверглі Еўнута. І хаця на вялікакняжацкі прастол быў узведзены Альгерд, у ВКЛ склаўся своеасаблівы дуалізм вярхоўнай улады, што забяспечвала цэнтралізацыю дзяржавы і стабільнасць Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія палітычнага жыцця. Другі палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Пры падтрымцы Кейстута на велікакняжацкі прастол быў узведзены Ягайла, сын Альгерда. Аднак яго пазіцыі былі вельмі няўстойлівыя, і ў 1381 г. Кейстут захапіў вярхоўную ўладу. Наступіў новы, трэці палітычны крызіс. Праз год Кейстут быў забіты Ягайлам. Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі і зрабіў стаўку на знешнюю сілу – Польшчу. К канцу ХІV ст. складваюцца ўмовы збліжэння ВКЛ і Польшчы (гэтага патрабавала і знешняя небяспека – Тэўтонскі ордэн). У 1385 г. было падпісана пагадненне паміж ВКЛ і Польшчай – Крэўская унія. Ягайла ста Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская уніяў польскім каралём. Па сваіх умовах унія была інкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу і вяла да каталіцкай экспансіі на беларуска-літоўскіх землях. Незадаволеныя беларуска-літоўскія феадалы пачынаюць барацьбу супраць уніі. Яе ўзначалілі Андрэй Альгердавіч (Полацкі) – на першым этапе, Вітаўт, сын Кейстута – на другім. Барацьба завяршылася падпісаннем Востраўскага пагаднення (1392) аб падзеле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам. Яна значна карэкціравала Крэўскую унію: ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем польскага караля. Юрыдычна палітычная самастойнасць ВКЛ была аформлена падпісаннем Гарадзельскай уніі 1413 г., але ўсё роўна пад уладай польскага Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія караля. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1432–1436), пад уплывам якой былі прыняты прывілеі польскага караля (1432) і вялікага князя (1434), якія пашыралі правы праваслаўных феадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады захоўвалася).

Такім чынам, палітычная гісторыя ВКЛ прасякнута барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый, а палітычны рэжым ВКЛ паступова прымаў абрысы парламенцкай манархіі (паны-рада, вальны сейм, абмежаванне вялікакняскай улады, правы шляхты). Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай, заставалася пры гэтым суверэннай дзяржавай, дзякуючы намаганням рускіх і літоўскіх феадалаў.


documentaqzinhh.html
documentaqziurp.html
documentaqzjcbx.html
documentaqzjjmf.html
documentaqzjqwn.html
Документ Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія